БЕЛ Ł РУС

Нічога гаварыць пасля сваёй сустрэчы Лукашэнка і Пуцін не плануюць

26.06.2026 / 19:23

Nashaniva.com

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна адбываецца ў рэзідэнцыі прэзідэнта Расіі на Валдаі, у раёне якой перад тым было перакрыта 90 кіламетраў трасы.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo Pavel Bednyakov, Pool

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што палітыкі абмяркоўваюць пытанні парадку дня «Саюзнай дзяржавы», гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, а таксама рэгіянальную бяспеку.

Паводле яго слоў, па выніках перамоў не плануецца ні падпісанне дакументаў, ні сумесныя заявы для прадстаўнікоў СМІ.

Чытайце таксама:

Каля рэзідэнцыі Уладзіміра Пуціна на Валдаі перакрылі 90 кіламетраў федэральнай трасы

Лукашэнка паляцеў у Расію да Пуціна

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Каментары да артыкула