БЕЛ Ł РУС

Колькасць ахвяр землятрусу ў Венесуэле ўзрасла да 589 чалавек

26.06.2026 / 20:54

Nashaniva.com

Колькасць загінулых у выніку моцнага землятрусу ў Венесуэле дасягнула 589 чалавек, яшчэ каля 2,9 тысячы атрымалі траўмы. Пра гэта паведаміла кіраўніца краіны Дэлсі Радрыгес.

Фота: AP Photo/Ariana Cubillos

Паводле слоў Радрыгес, найбольш пацярпеў штат Ла-Гуайра, дзе вайскоўцы ўзялі сітуацыю пад кантроль. Ратавальныя службы працягваюць пошук тых, хто мог застацца пад заваламі, а таксама забяспечваюць жыхароў харчаваннем і пітной вадой.

Раней Міністэрства аховы здароўя Венесуэлы паведамляла пра 235 загінулых, аднак пасля ўдакладненняў гэтая лічба значна павялічылася. Паводле афіцыйных звестак, больш за 50 тысяч чалавек лічацца зніклымі без вестак.

Землятрус адбыўся 24 чэрвеня. У краіне былі зафіксаваныя два магутныя падземныя штуршкі магнітудай 7,2 і 7,5, эпіцэнтры якіх знаходзіліся прыкладна за дзесяць кіламетраў адзін ад аднаго ў штаце Яракуй.

Чытайце таксама:

У Венесуэле ў выніку землятрусу — больш за 200 загінулых, тысячы людзей лічацца зніклымі без вестак

У Венесуэле ад землятрусу абрынуліся дзясяткі будынкаў, будзе шмат ахвяр

У Венесуэле адбыліся магутныя землятрусы

Улады Венесуэлы пачалі дыялог з апазіцыяй

Каментары да артыкула