У Мінску затрымалі крыўдзіцеля Валянціны, якая спявае пра Ісуса
Міліцыя ўстанавіла мужчыну, які «штурхнуў» пажылую мінчанку Валянціну ў вагоне метро. Сілавікі заняліся гэтай справай пасля таго, як яна стала актыўна абмяркоўвацца ў сеціве.
Фота: ГУУС Мінгарвыканкама
Як паведамляе ГУУС Мінскага гарвыканкама, пасля праверкі сітуацыі былі апытаныя відавочцы, якія пацвердзілі, што падчас канфлікту невядомы мужчына сапраўды «штурхнуў» жанчыну.
Мужчыну затрымалі. Па яго словах, прычынай канфлікту стала тое, што пенсіянерка гучна спявала ў вагоне метро.
Раней пра тое, што здарылася, расказала ў інстаграме Вольга Мамантава. Валянціну яна сустрэла ў метро на «Кастрычніцкай». Як і заўсёды, тая спявала пра Ісуса — але твар жанчыны быў у крыві.
Вольга падышла да спявачкі, каб дапамагчы прывесці сябе ў парадак. Валянціна расказала, што ехала ў вагоне і спявала, калі на «Плошчы Леніна» адзін з маладых мужчын устаў і ўдарыў яе кулаком у твар — трапіў у нос. А потым спакойна сеў на сваё месца.
Відэа пра здарэнне менш чым за суткі набрала 200 тысяч праглядаў і сотні каментароў. Шмат хто абураецца абыякавасцю беларусаў, якія не толькі не адрэагавалі на сам момант збіцця, але і ігнаравалі жанчыну ў крыві, якая спявала пасярод платформы адной з самых загружаных станцый мінскага метро.
Валянціну, бадай, ведае кожны, хто пражыў у беларускай сталіцы хаця б месяц. Жанчына спявае пра Ісуса каля метро — і ніколі не просіць грошай, у адрозненне ад звычайных вулічных спевакоў. Яна заўсёды на пазітыве. Спявачку называюць легендай сталіцы.
Чытайце таксама:
У метро пабілі легенду Мінска — жанчыну, якая шмат гадоў спявае пра Ісуса
Выправіліся ў дарогу першыя пілігрымкі на Будслаўскі фэст
Жыхарка Светлагорска ішла дадому п’яная, падала і пабілася. Мужу сказала, што яе збілі і згвалтавалі