БЕЛ Ł РУС

«Будзем спадзявацца на добры вынік». Дарадца Ціханоўскай расказаў пра кантакты з ЗША наконт палітвязняў

26.06.2026 / 23:07

Nashaniva.com

Беларускія дэмсілы працягваюць кантактаваць са спецпрадстаўніком ЗША Джонам Коўлам наконт вызвалення палітвязняў у Беларусі. Пакуль ідуць перамовы, не ўсе з іх лёгкія, але дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі спадзяецца на добрыя вынікі. Пра гэта ён расказаў у эфіры «Белсата».

Дзяніс Кучынскі. Фота: «Наша Ніва»

«Наконт Коўла і ЗША. Гэта праца працягваецца, мы знаходзімся ў сталым кантакце. Як і ў мінулыя разы, кожнае з вызваленняў патрабуе вялікай працы, вялікіх перамоў, шмат якія патрабуюць цішыні. І таксама гэта не самыя лёгкія перамовы», — падкрэсліў Дзяніс Кучынскі.

Цяпер якраз стадыя перамоў, дадаў ён:

«Будзем спадзявацца на добры вынік, але нармалізацыя стасункаў з рэжымам не можа адбыцца, калі не будзе нармалізацыі стасункаў не толькі з суседзямі, але і таксама з беларускім грамадствам, каб былі спыненыя рэпрэсіі, не саджалі новых людзей і пайшлі дэмакратычныя працэсы таксама».

Што тычыцца суседзяў Беларусі з Еўрасаюза, то іх пазіцыя адносна Беларусі застаецца паслядоўнай і прынцыповай.

«Тут няма нейкага прарыву ў стасунках паміж рэжымам і Літвой, Польшчай ці Латвіяй. Так, ёсць пэўныя фактары. Напрыклад, кажучы пра міграцыйны крызіс, значна меншыя лічбы мігрантаў. Але шары так ці іначай усё адно нават некалькі тыдняў таму лёталі. Таму тут мяч на баку Лукашэнкі.

І Еўропа, і суседзі глядзяць на комплексныя дзеянні і на тое, што будзе наступным крокам, у доўгатэрміновай перспектыве», — працягвае Дзяніс Кучынскі.

Ён адзначае, што пакуль мінскія ўлады занятыя Украінай і наўрад ці маюць рэсурсы «шматвектарна гуляць» з Еўропай.

Чытайце таксама:

Джон Коўл заявіў, што вызваленні палітвязняў будуць працягвацца

«Хутка». Джон Коўл адказаў на пытанне, калі прыедзе ў Мінск

«Не». Джон Коўл пракаментаваў паведамленні, што вызваленне беларускіх палітвязняў запаволілася

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»

Вячорка: Калі Еўропа пачне здаваць перад Лукашэнкам, гэта аслабіць амерыканскія пазіцыі

Каментары да артыкула