БЕЛ Ł РУС

У Галыгіных нарадзіўся трэці сын. Назвалі яго Лука

27.06.2026 / 00:26

Арына Жураўская

Летась беларускі шоўмэн Вадзім Галыгін стаў дзедам, а сёлета зноў татам. Фотаздымкамі ў інстаграме падзялілася яго жонка Вольга Галыгіна.

Вадзім Галыгін з жонкай Вольгай і сынам Лукой. Фота з інстаграма Вольгі Галыгінай

Былая беларуская спявачка і мадэль апублікавала фотаздымкі з радзільні і напісала: «У нас з'явіўся яшчэ адзін любімы дзень у годзе. Сёння нарадзіўся наш трэці сыночак. Мы цябе загадалі і вельмі чакалі. Дзякуй, што абраў нас».

Нованароджанаму далі імя Лука.

Вадзім Галыгін з жонкай Вольгай і сынам Лукой. Фота з інстаграма Вольгі Галыгінай

У сям'і ўжо было два сыны — Вадзім і Іван. Таксама ў 50‑гадовага Вадзіма ёсць ужо дарослая дачка Таісія ад першага шлюбу. Летась яна нарадзіла Галыгіну ўнука.

«Самае прыкольнае — гэта калі ты бярэш на рукі немаўля, і гэта нібыта тваё, але не тваё. Такая адказнасць, гіперадказнасць», — расказаў Галыгін на шоу Паўла Волі.

Чытайце таксама: Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Цяпер у каментарах да допісу Вольгі Галыгінай перапіс беларускіх і расійскіх зорак — усе (ад Ларысы Грыбалёвай да Міхаіла Галусцяна) віншуюць сям’ю з нараджэннем сына.

Чытайце таксама:

Жонка Галыгіна адсвяткавала пад Мінскам дзень нараджэння ў рускім стылі — у какошніку і з тортам-матрошкай ШМАТ ФОТА

Каментары да артыкула