БЕЛ Ł РУС

Зборная Каба-Вэрдэ выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету

27.06.2026 / 07:27

Міраслаў Яноўскі

Сапраўдная казка мундыялю, а Уругвай вылецеў.

Фота: David J. Phillip / AP

Зборная Каба-Вэрдэ сёння ноччу згуляла ўнічыю са зборнай Саудаўскай Аравіі 0:0, а Уругвай прайграў Іспаніі 0:1, і вынікі групавога этапу ў групе сенсацыйныя.

Іспанія — 7, Каба-Вэрдэ — 3, Уругвай — 2, Саудаўская Аравія —2.

Зборная Каба-Вэрдэ, маючы тры нічыі ў трох матчах групавога этапу, з другога месца выходзіць у плэй-оф, а Уругвай едзе дахаты.

У 1/16 фіналу Каба-Вэрдэ згуляе з Аргенцінай. Гэты матч пройдзе ў ноч на наступную суботу, 4 ліпеня (пачатак а 01:00).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула