БЕЛ Ł РУС

У нядзелю да +38°С, у панядзелак да +39°С. Але чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы

27.06.2026 / 12:04

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я на апошнія дні чэрвеня.

Фота: Mindaugas Kulbis / AP

У нядзелю 28 чэрвеня, пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па ўсходзе невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.

Уначы +14..+20°С, максімальная ўдзень ад +28°С па паўночным усходзе да +38°С па захадзе. У Мінску да +33°С.

У панядзелак уначы ў асобных раёнах па поўначы, удзень месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы.

Уначы +18..+24°С, па ўсходзе +16..+17°С, удзень ад +30°С па поўначы да +39°С па паўднёвым захадзе. У Мінску да +35°С.

У аўторак, 30 чэрвеня, уначы ў асобных раёнах краіны, удзень месцамі, а па захадзе на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы.

Уначы +17..+24°С, удзень ад +28°С па поўначы да +36°С па поўдні.

Збавенне павінна прыйсці ў другой палове наступнага тыдня

yr.no

gismeteo.by

Чытайце таксама:

Пекла ў Еўропе: самы гарачы чэрвеньскі дзень у гісторыі ў Германіі і Вялікабрытаніі, адменены канцэрты, колькасць загінулых расце

Дзе ў Мінску можна купацца і якія ўмовы на пляжах

Як засцерагчы сябе ад спёкі

Каментары да артыкула