Самая вялікая вёска Беларусі падрасла амаль да 25 тысяч чалавек
Копішча лічыцца асобным населеным пунктам, хоць фактычна зліваецца з Мінскам.
Мікрараён Новая Баравая — частка Копішча
Колькасць насельніцтва ў Калодзішчах, Копішчы, Лясным і Бараўлянах уражвае — усе гэтыя населеныя пункты, якія знаходзяцца вакол Мінска, фармальна лічацца сельскімі, аднак у іх жыве людзей больш, чым у шмат якіх гарадах краіны.
Паводле статыстыкі на 1 студзеня 2026 года, у іх жылі:
- Вёска Копішча — 24 914 (год назад — 22 270) жыхароў.
- Аграгарадок Калодзішчы — 23 922 (23 066) жыхароў.
- Вёска Бараўляны — 21 528 (20 991) жыхар.
- Аграгарадок Лясны — 20 988 (21 288) жыхароў.
Цікава, што Копішча, Калодзішчы і Бараўляны па-ранейшаму імкліва прырастаюць, а вось у Лясным ужо фіксуецца скарачэнне колькасці насельніцтва.
Копішча