У Беларусі ўжо +32,5°С
Па стане на 15:00, Маларыце +32,5°С, у Брэсце 32,0°С, у Пінску +31,5°С.
У Мінску +28,6°С. А вось на паўночным усходзе нават меней за 20 градусаў.
У Расонах +18,6°С, Віцебску +17,8°С, у Езярышчы наогул +16,7°С.
Заўтра ў Беларусі будзе яшчэ спякотней. Чакаецца +38°С па захадзе, у Мінску да +33°С.
Спёка павінна адступіць у другой палове тыдня.