БЕЛ Ł РУС

У Мінску патануў мужчына

27.06.2026 / 15:26

Nashaniva.com

Няшчасце здарылася сёння днём.

Сёння ўдзень кампанія з трох чалавек адпачывала на беразе Сляпянскай воднай сістэмы і выпівала, паведамляе СК.

Затым 56‑гадовы мужчына і 41‑гадовая жанчына вырашылі пераплысці вадаём «на хуткасць». Падчас заплыву мінчук пачаў пагружацца пад ваду і неўзабаве знік з поля зроку.

Праз некаторы час сябры выявілі яго на дне вадаёма. Выратавальнікі, якія прыбылі на месца, дасталі мужчыну з вады.

Пасля правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў медыкі канстатавалі смерць мінчаніна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула