Украіна страціла знішчальнік МіГ-29
Пілот паспеў катапультавацца.
Ілюстрацыйнае фота: УНІАН / Аляксандр Сініца
Ноччу 27 чэрвеня Украіна страціла знішчальнік МіГ-29 падчас баявога задання на Палтаўшчыне.
Як паведамілі Ваенна-паветраныя сілы Украіны, пілот паспяхова катапультаваўся і звязаўся з пошукава-выратавальнай камандай. Яго даставілі ў бальніцу.
Прычыны і абставіны высвятляюцца.
Расійскае Мінабароны ў сваю чаргу заявіла, што знішчыла два ўкраінскія МіГ-29 на аэрадроме Вазнясенск ў Мікалаеўскай вобласці з дапамогай дронаў «Герань-4 Сікер». Але доказаў таму няма.