БЕЛ Ł РУС

Эйсмант — Зяленскаму: Маўчы лепш. Глядзіце, каб ядзерная зброя не стаяла на мяжы

27.06.2026 / 18:39

Nashaniva.com

Андрэй Крывашэеў, старшыня дзяржаўнага саюза журналістаў, толькі паспяваў ківаць.

Іван Эйсмант і Андрэй Крывашэеў. Скрыншот відэа: news.by

Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант у перадачы «Клуб рэдактараў» выказаўся пра рэтранслятары непадалёк ад беларуска-ўкраінскай мяжы і па-хамску звярнуўся да Уладзіміра Зяленскага. 

«Нават калі яны [рэтранслятары] стаяць і глядзяць, якая яму справа? За ўкраінскія ўзброеныя сілы ваююць так званыя беларускія бандфарміраванні. Мэта якіх — увайсці ў Беларусь узброеным шляхам і скінуць уладу. Яны гэта заяўляюць адкрыта, яны падтрымліваюцца Украінай, ёю фінансуюцца і нават праводзяць семінары ў Кіеве пад патранажам ЦРУ і MI6, дзе абмяркоўваюць ваеннае ўварванне на тэрыторыю Беларусі.

Якія рэтранслятары? Глядзіце, каб ядзерная зброя не стаяла на мяжы. Маўчы лепш».

Андрэй Крывашэеў, старшыня дзяржаўнага саюза журналістаў, толькі паспяваў ківаць.

Чытайце таксама:

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

«Тое, што яны робяць, гэта і адпавядае інтарэсам». Пазняк пахваліў Лукашэнку ў сітуацыі з ультыматумам Зяленскага

«Спачатку пагрозу прыдумаў, потым сам яе перамог». Прапаганда абвяргае Зяленскага, сцвярджае, што рэтранслятараў не здымалі, бо іх не было

Каментары да артыкула