17‑ці і 18‑гадовага беларускіх галкіпераў абралі на драфце НХЛ
Мацвея Нікановіча выбраў «Пітсбург», а Данілу Русаковіча — -«Нью-Джэрсі».
Мацвей Нікановіч, фота ХК «Ладдзя»
Сёння ў Нацыянальнай хакейнай лізе праходзіць драфт гульцоў, то-бок агледзіны моладзі, якая мае шанец загуляць у наймацнейшай хакейнай лізе свету
17‑гадовага Мацвея Нікановіча абраў на драфце «Пітсбург».
У мінулым сезоне Нікановіч выступаў за «Ладдзю» ў Моладзевай хакейнай лізе ў Расіі, дзе стаў першым нумарам каманды, правёў 38 гульняў, у якіх адбіваў у сярэднім 93,9% кідкоў пры каэфіцыенце надзейнасці 1,96.
18‑гадовага Данілу Русаковіча з клуба МХЛ «Дынама-Шыннік» (Бабруйск) узяў «Нью-Джэрсі», а 19‑гадовага Яраслава Брызгалава з «Медысан Хат Тайгерс» (юніёрская Заходняя ліга) на драфце ўзяў «Ванкувер»
Драфт яшчэ не азначае, што Нікановіч загуляе ў Паўночнай Амерыцы, а тым больш у Нацыянальнай хакейнай лізе.