БЕЛ Ł РУС

Жанчына везла з Францыі больш за 72 тысячы даляраў — брэсцкія мытнікі іх канфіскавалі

28.06.2026 / 11:52

Nashaniva.com

Большасць купюр была ў расійскіх рублях.

Брэсцкая мытня распачала крымінальную справу за спробу незаконнага перамяшчэння праз мяжу буйной сумы наяўных грошай.

Пасажырка легкавога аўтамабіля Peugeot, якая ехала з Францыі, спрабавала ўвезці праз пункт пропуску «Брэст» больш за 72 тысячы даляраў ЗША ў эквіваленце.

Жанчына сказала мытнаму інспектару, што вязе толькі асабістыя рэчы і каля 1500 даляраў. Аднак пры аглядзе яе багажу мытнікі знайшлі суму, якая значна перавышала дазволеную для бязмытнага ўвозу без дэкларавання. Большасць купюр былі ў расійскіх рублях, што бачна на здымку, які апублікавалі мытнікі.

У дачыненні да жанчыны распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 228 Крымінальнага кодэкса (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу грошай у буйным памеры). Ёй пагражае аж да пяці гадоў пазбаўлення волі. Усе наяўныя грошы былі канфіскаваныя да судовага рашэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула