БЕЛ Ł РУС

Мінчукі 26 чэрвеня павалілі ў ЗАГСы жаніцца

28.06.2026 / 13:05

Nashaniva.com

Пятніца, 26 чэрвеня, стала самым папулярным днём для стварэння сям'і ў беларускай сталіцы з пачатку года.

За адны суткі ў мінскіх ЗАГСах пажаніліся 295 пар, паведаміла прэс-служба Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама.

Ажыятаж быў выкліканы магіяй лічбаў — прыгожым спалучэннем у даце 26.06.2026.

Найбольшая нагрузка выпала на аддзелы ЗАГС трох раёнаў горада:

Заводскі раён — лідар дня, тут зарэгістравалі 46 шлюбаў;

Фрунзенскі раён — крыху адстаў, прыняўшы 45 пар;

Цэнтральны раён — замыкае тройку з 38 вяселлямі.

Выніковая лічба ў 295 распісаных пар стала новым гарадскім рэкордам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула