Сабаленка патлумачыла, чаму некаторыя людзі думаюць, што яна сцерва
Першая ракетка свету беларуска Арына Сабаленка выказала здагадку ў інтэрв'ю The Guardian, чаму з першага погляду часта не падабаецца людзям. «Гэта тое, з чым я нарадзілася».
Фота: інстаграм спартсменкі
Cабаленка сказала, што разумее, чаму ў людзей можа быць прадузятасць да яе. Паводле яе слоў, ёсць адна рэч, якая прымушае людзей думаць, што яна непрыязная. Гэта яе твар.
«Калі вы бачыце мяне ўпершыню, вы, верагодна, падумаеце, што я сцерва, праз мой славянскі твар. Гэта зусім не дапамагае», — сказала яна.
Карэспандэнт пацвярджае, што калі раптам Сабаленка становіцца суровай, няўсмешлівай, з доўгім і незадаволеным тварам, то з ёй і праўда не захацелася б звязвацца.
«Калі я іду з гэтым плоскім тварам і без эмоцый, я магу выглядаць вельмі агрэсіўна. Таму я разумею, чаму некаторыя людзі лічаць мяне сцервай. Калі пазнаеш мяне бліжэй, разумееш, што гэта проста тое, з чым я нарадзілася».