БЕЛ Ł РУС

У Клецку выстаўлены на аўкцыён будынак мясцовай аўтастанцыі

28.06.2026 / 15:19

Nashaniva.com

У Клецку выставілі на таргі комплекс гарадской аўтастанцыі. Пачатковая цана лота складае 249 600 рублёў.

Аб'ект уключае ў сябе аднапавярховы будынак аўтавакзала 1979 года пабудовы плошчай 315 квадратных метраў, а таксама права арэнды зямельнага ўчастка плошчай 1,46 гектара.

Згодна з умовамі таргоў, крок аўкцыёну складае 10% ад пачатковага кошту. Для ўдзелу ў якасці пакупніка неабходна ўнесці задатак у памеры 49 920 рублёў.

Судзячы па фота, аб'ект і прылеглая тэрыторыя патрабуюць значных фінансавых укладанняў у капітальны рамонт і рэканструкцыю.

Аўкцыён прызначаны на 20 ліпеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула