БЕЛ Ł РУС

Сіноптык спрагназаваў, калі ў Беларусі спадзе спякота

28.06.2026 / 15:52

Nashaniva.com

Беларусь чакае некалькі дзён трапічнай спёкі, якая, паводле прагнозу сіноптыка Дзмітрыя Рабава, захаваецца да сярэдзіны наступнага тыдня.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

У асобных раёнах краіны тэмпература паветра можа дасягаць +38 градусаў, а ночы будуць душнымі і трапічнымі.

Па словах Рабава, з 1 ліпеня ў Беларусь паступова пачне паступаць больш прахалоднае паветра. Разам з ім чакаюцца дажджы, навальніцы і парывісты вецер.

У сераду ўдзень прагназуецца ад +25 да +30 градусаў, а на поўдні і паўднёвым захадзе краіны спякота яшчэ захаваецца — да +35. У чацвер ападкі і навальніцы ахопяць большасць рэгіёнаў. Ноччу тэмпература складзе +13…+18, удзень — ад +21 да +30 градусаў.

Чытайце таксама:

Што пагражае беларусам, калі дзіця застанецца адно ў машыне ў спякоту

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

У Беларусі ўжо +32,5°С

У Германіі з-за спёкі пачалі астуджаць дарогі вадой

Каментары да артыкула