БЕЛ Ł РУС

У Дзятлаве ў адным з будынкаў знайшлі тры кілаграмы ртуці

28.06.2026 / 15:57

Nashaniva.com

Падчас рэканструкцыі будынка на вуліцы Перамогі ў Дзятлаве рабочыя знайшлі шэсць герметычных ёмістасцяў з ртуццю агульнай масай каля 3 кілаграмаў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Небяспечнае рэчыва знаходзілася ў пяці пластыкавых і адной шкляной ёмістасцях, схаваных у сцяне на першым паверсе двухпавярховага будынка.

Паводле інфармацыі МНС, у выніку здарэння ніхто не пацярпеў. Супрацоўнікі ведамства канфіскавалі ртуць для яе бяспечнай ўтылізацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула