Лукашэнка прыляцеў у Кітай
Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з рабочым візітам у Кітаі. У Пекіне адбылася сустрэча са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам.
Фота: Пул першага
«Цяперашнія кітайска-беларускія адносіны перажываюць гістарычны ўздым», — цытуе словы Сі Пул першага;
«Я вельмі цаню вашу высокую ацэнку нашых узаемаадносін. Гэта менавіта тое, пра што мы з вамі гаварылі. І, магчыма, у пэўнай ступені марылі напярэдадні гэтага глабальнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і КНР», — адказаў Лукашэнка.
Кітай стаў першай краінай у маршруце маштабнага замежнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў рэгіён Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі, які з'яўляецца адным з лідараў сусветнага развіцця і глабальным драйверам эканомікі, дадало БелТА.
З пятніцы Лукашэнка знаходзіўся ў рэзідэнцыі Пуціна на Валдаі.