У Беларусі з раніцы ўжо +26°С
+25,6°С а сёмай гадзіне фіксуецца ў Брэсце.
+25,6 у Гродне, у Мінску +20,7. Нават на крайняй поўначы краіны ў Езярышчы а сёмай раніцы +19,1.
Сёння чакаецца да +39°С на паўднёвым захадзе Беларусі, у Мінску да 35°С. У краіне зноў абвешчаны апошні чырвоны ўзровень небяспекі.
Учора ў Беларусі было +37,6°С у Маларыце.
Гэта, як аказалася, быў нацыянальны рэкорд чэрвеня за 145 гадоў назірання.
А наогул абсалютны рэкорд спёкі ў Беларусі за час фіксавання назіранняў (то-бок гэтыя 145 гадоў) быў 38,9°С, столькі было ў Лельчыцах 8 жніўня 2010 года.