У раёне вуліц Маркса і Леніна ў Мінску абмежавалі рух усяго транспарту
Вядзецца ліквідацыя наступстваў учорашняга пажару.
«У сувязі з правядзеннем аварыйна-выратавальных работ па ліквідацыі наступстваў пажару часова абмежаваны рух усіх відаў транспартных сродкаў па вуліцы Карла Маркса на ўчастку ад вуліцы Леніна да вуліцы Энгельса», — паведаміла раніцай ДАІ.
Дзяржаўтаінспекцыя просіць улічваць гэтую інфармацыю пры выбары маршруту.
Нагадаем, што ўчора ў другой палове дня ў Мінску загарэўся дом па вуліцы Карла Маркса, 35 / Леніна, 11. Гарэлі дах і гарышча шасціпавярховага жылога дома. Плошча гарэння складала больш за тысячу квадратных метраў была падзелена на чатыры баявыя ўчасткі. Былі задзейнічаныя 27 адзінак тэхнікі і больш за 120 работнікаў ратавальнага ведамства.
Сёння а трэцяй раніцы МНС паведаміла, што пажар ліквідаваны.