БЕЛ Ł РУС

84‑гадовы мужчына, што згубіўся тыдзень таму у лесе ля Гродна, знайшоўся

29.06.2026 / 08:39

Nashaniva.com

«Тата знайшоўся! Жывы! Пакуль не ведаю падрабязнасцяў!», — напісала дзве гадзіны таму ў фэйсбуку яго дачка Вікторыя Фабішэўская.

84‑гадовы Анатоль Волкаў 22 чэрвеня пайшоў у лес па грыбы каля аграгарадка Парэчча ў Гродзенскім раёне, і пасля таго не вярнуўся. Але яшчэ тры дні таму з ім была сувязь.

Учора яго дачка Вікторыя Фабішэўская, якая цяпер жыве ў вымушанай эміграцыі ў Польшчы, напісала ў фэйбуку адчайны пост: 

«Гродна, калі ласка, дапамажыце! Мой тата заблукаў у лесе. Патрэбныя валанцёры, гатовыя далучыцца да пошуку. Бацька ў лесе ўжо 7 дзён. Апошні раз ён выходзіў на сувязь ноччу на пятніцу. Трымаўся добра. Сказаў, што робіць зарадку. Сёння вечарам пошук спынены. І ёсць верагоднасць, што працягнуты не будзе. Не хапае людзей. Я веру, што тата жывы. Ён моцны і трывалы, нягледзячы на ўзрост. Каб не гарачыня, я б увогуле не сумнявалася, што ўсё будзе добра», пісала яна ўчора.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула