БЕЛ Ł РУС

Фільм «Майкл» стаў самым касавым баёпікам у гісторыі

29.06.2026 / 10:02

Nashaniva.com

Ён абагнаў «Апенгеймера».

Джаафар Джэксан, які зняўся ў ролі Майкла Джэксана, на фота другі злева. Фота: Ebrahim Noroozi / AP

Біяграфічны фільм «Майкл» пра Майкла Джэксана стаў самай касавай стужкай, заснаванай на рэальных падзеях, сабраўшы $977 млн у сусветным пракаце, паведамляе Variety.

Ён пераўзышоў рэкорд «Апенгеймера» (2023), які зарабіў $975 млн, а таксама стаў самым касавым музычным баёпікам, абышоўшы «Багемскую рапсодыю» (2018) з вынікам $911 млн.

Акрамя таго, «Майкл» паставіў рэкорд па стартавых касавых зборах сярод музычных баёпікаў, зарабіўшы $97 млн у ЗША і $217 млн па ўсім свеце за першыя выходныя пракату.

Усяго да вечара 28 чэрвеня па-за межамі ЗША «Майкл» сабраў $607,2 млн, у амерыканскім пракаце — $370,2 млн.

Карціна рэжысёра Антуана Фукуа расказвае пра творчы шлях Майкла Джэксана ад выступленняў у складзе Jackson 5 да статусу «караля поп-музыкі». Галоўную ролю выканаў пляменнік спевака Джаафар Джэксан, а сям'я Джэксанаў часткова фінансавала здымкі. 

Фільм крытыкі называюць вельмі саладжавым. У ім цалкам абыходзяць пытанне сэксуалізаванага гвалту над дзецьмі, што закідалі Майклу Джэксану.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула