БЕЛ Ł РУС

Бабёр трапіў пад цягнік на вачах школьнікаў у Германіі. Для яго ратавання затрымалі дзевяць цягнікоў

29.06.2026 / 11:41

Nashaniva.com

Потым высветлілася, што гэта бабрыха, яе назвалі Барбарай. У яе добрыя шанцы на выздараўленне.

На чыгуначнай станцыі Цюркенфельд некалькі вучняў 6—8 класаў сталі сведкамі таго, як цягнік адсек бабру частку хваста. Параненая жывёла засталася на рэйках, а школьнікі былі настолькі ўсхваляваныя, што збіраліся самі спусціцца туды, каб выратаваць бабра, піша тэлеграм-канал «Што там у немцаў» са спасылкай на федэральную паліцыю.

На месца прыбылі праваахоўнікі і перакрылі чыгуначныя шляхі, гэта выклікала затрымкі дзевяці цягнікоў. Паліцэйскія вынеслі параненую жывёлу з небяспечнай зоны і перадалі яе ветэрынару, які даставіў грызуна ў цэнтр выратавання жывёл.

Там высветлілася, што гэта бабрыха, яе назвалі Барбарай. У яе добрыя шанцы на выздараўленне.

Дырэктар школы, які прыбыў на станцыю, арганізаваў псіхалагічную дапамогу для вучняў.

Ветэрынар прапанаваў пазней арганізаваць для іх экскурсію ў цэнтр выратавання, каб яны маглі сачыць за выздараўленнем Барбары.

Калі яна ачуняе, яе выпусцяць у Францыі — там больш тэрыторый, прыдатных для яе жыцця, адзначае паліцыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула