Ала Пугачова перанесла дзве аперацыі на сэрцы
Прымадонна адмовілася ад усіх выступленняў па стане здароўя і завяршыла кар'еру спявачкі, сцвярджае Mash.
Ала Пугачова. Скрын відэа: skazhigordeevoy / YouTube
76‑гадовая артыстка каля паўгода таму знаходзілася ў адной з еўрапейскіх клінік, піша выданне.
Пасля хірургічнага ўмяшання яе арганізм перастаў вытрымліваць вялікія фізічныя нагрузкі. Яе турбуюць дыхавіца і болі ў грудзях. Акрамя таго, пры любых канцэртных выступленнях павялічваецца рызыка пагаршэння стану здароўя. З-за гэтага Пугачова больш не можа спяваць у ранейшым рэжыме.
Ала Пугачова адмовілася ад канцэрта ў Тайландзе, за які ёй прапаноўвалі 2 мільёны даляраў, а таксама ад прыватнага мерапрыемства з ганарарам у 500 тысяч даляраў. Лекары параілі ёй зберагчы здароўе і выйсці на заслужаны адпачынак.
Праблемы з сэрцам у Пугачовай пачаліся шмат гадоў таму. У розныя гады ёй праводзілі аперацыі па стэнціраванні сасудаў сэрца — у тым ліку ў 2006, 2008 і 2010 гадах, калі лекары аднаўлялі крывацёк і ўсталёўвалі стэнты.