БЕЛ Ł РУС

Паветраныя сілы УСУ пра рэтранслятары ў Беларусі: Цяпер расіянам значна цяжэй наносіць дакладныя ўдары

29.06.2026 / 14:08

Nashaniva.com

Магчымасці расіян для нанясення ўдараў цяпер істотна абмежаваныя. Адключэнне рэтранслятараў у Беларусі аслабіла іх магчымасці кіраваць дронамі-камікадзэ ў рэальным часе. Пра гэта расказаў начальнік упраўлення камунікацый Паветраных сіл УСУ Юрый Ігнат, паведамляе РБК-Украіна. 

Паводле слоў Ігната, расійскія беспілотнікі нікуды не дзеліся і працягваюць лётаць, аднак цяпер расіянам значна цяжэй наносіць дакладныя ўдары.

Рэтранслятары, якія былі размешчаны ўздоўж украінскай мяжы на беларускім баку, дазвалялі перадаваць сігнал аператару на вялікую адлегласць. Цяпер магчымасці праціўніка аператыўна каардынаваць свае дзеянні ў гэтых рэгіёнах істотна абмежаваныя.

Ігнат адзначыў, што раней дзякуючы аператыўнай інфармацыі з рэтранслятараў расіяне маглі адсочваць перамяшчэнне і змяняць каардынаты ўдараў проста ў працэсе атакі.

«Маючы відэакарцінку ў рэальным рэжыме часу, праціўнік можа наносіць удары дронам нават па рухомых аб’ектах або змяняць каардынаты атак», — падкрэсліў ён.

У прыватнасці, дзякуючы стабільнаму відэасігналу расіяне атакавалі «шахедамі» ўкраінскія цягнікі і мабільныя агнявыя групы.

19 чэрвеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваннем дэмантаваць рэтранслятары, якія Расія выкарыстоўвае для навядзення дронаў. Зяленскі заявіў, што выканаць гэтае патрабаванне трэба на працягу тыдня. Ён таксама папярэдзіў, што калі Беларусь гэтага не зробіць, Украіна ліквідуе рэтранслятары самастойна.

24 чэрвеня Зяленскі заявіў, што рэтранслятары больш не працуюць. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула