БЕЛ Ł РУС

Беларус — сярод кандыдатаў на пасаду кіраўніка Міжнароднай федэрацыі хакею

29.06.2026 / 14:35

Nashaniva.com

Сяргей Ганчароў, які нядаўна быў вылучаны ў Раду Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF), увайшоў у афіцыйны спіс кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакея, паведаміла прэс-служба IIHF.

Сяргей Ганчароў, фота ФХБ

Усяго за перамогу на выбарах будуць змагацца дзевяць кандыдатаў, піша «Беларускі хакей»

Выбары прэзідэнта IIHF адбудуцца ў кастрычніку 2026 года. Цяперашні кіраўнік IIHF Люк Тардзіф раней абвясціў, што пакіне сваю пасаду і не будзе балатавацца на новы тэрмін.

Дадамо, што ад лютага 2022 года, з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну расійскія і беларускія хакеісты адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў, напрыклад, прапусцілі пяць чэмпіянатаў свету і ўдзел у адборы на хакейны турнір на Алімпіядзе.

Аднак у канцы мая, да міжнародных спаборніцтваў у 2027 годзе дапусцілі юнацкую і жаночую зборныя Беларусі. Пытанне аб допуску дарослых (то-бок нацыянальных) зборных Беларусі і Расіі будзе разгледжана ў верасні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула