Расія нанесла ракетны ўдар па Дняпры. Загінулі 5 чалавек, каля 30 атрымалі раненні
Горад расійскія вайскоўцы атакавалі сёння раніцай.
Удар прыйшоўся па прыватным прадпрыемстве, паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскай ваеннай абласной адміністрацыі Аляксандр Ганжа.
Паводле яго слоў, у выніку загінулі пяць чалавек. Яшчэ 29 атрымалі раненні, удакладніла Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях Украіны.
З іх чацвёра знаходзяцца ў цяжкім стане — гэта мужчыны ва ўзросце ад 21 да 59 гадоў. У пацярпелых чэрапна-мазгавыя траўмы, асколачныя паражэнні і пераломы.