БЕЛ Ł РУС

У Веткаўскім раёне згарэў цэлы склад сена

29.06.2026 / 19:59

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 29 чэрвеня. Відавочцы, якія праязджалі міма, патэлефанавалі ў МНС і паведамілі пра пажар на сенаскладзе ў вёсцы Данілавічы.

Скрыншот з відэа

Калі ратавальнікі прыбылі на месца, склад гарэў адкрытым полымем. Унутры знаходзілася 120 тон сена ў рулонах.

На тушэнне пажару прыцягваліся 6 адзінак тэхнікі МНС і 3 адзінкі тэхнікі гаспадаркі. З-за пажару ўсё сена згарэла, а сам сенасклад пашкоджаны. На шчасце, абышлося без ахвяр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула