На ўсходзе Беларусі ліквідуюць наступствы непагадзі
Ратавальнікі ліквідуюць наступствы непагадзі ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях, паведаміла прэс-служба МНС.
Скрыншот з відэа
Паводле аператыўных даных, у Бабруйскім раёне з-за праходжання навальнічнага фронту былі пашкоджаныя дахі двух аб'ектаў, а таксама дзевяць аўтамабіляў.
У Буда-Кашалёўскім раёне супрацоўнікі МНС працавалі на месцы абрушэння цялятніка ў вёсцы Губічы. Разам з работнікамі гаспадаркі яны разабралі завалы будаўнічых канструкцый і выратавалі 33 цяляці.
Скрыншот з відэа
Таксама ратавальнікі распілоўвалі і прыбіралі паваленыя дрэвы ў Гомельскім, Брагінскім і Рэчыцкім раёнах. Усяго падраздзяленні МНС 29 разоў выязджалі на ліквідацыю наступстваў стыхіі і прыбралі 55 паваленых дрэў.
Скрыншот з відэа
Паводле папярэдняй інфармацыі, у выніку непагадзі ніхто не пацярпеў.
Чытайце таксама:
У Бабруйску спёка сёння днём рэзка змянілася на непагадзь ФОТЫ і ВІДЭА