БЕЛ Ł РУС

У Беларусі ствараюць Акадэмію нацыянальнай адукацыі

29.06.2026 / 21:29

Nashaniva.com

У Беларусі будзе створана Акадэмія нацыянальнай адукацыі. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын. Новая ўстанова з'явіцца ў выніку рэарганізацыі Акадэміі адукацыі.

Будынак Акадэміі адукацыі на вуліцы Някрасава ў Мінску. Фота: «Яндэкс-Карты»

Да ранейшай Акадэміі адукацыі будуць далучаныя Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі і Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы.

Як паведамляе прэс-служба ўрада, Акадэмія нацыянальнай адукацыі будзе займацца навукова-метадычным суправаджэннем усіх узроўняў адукацыі — ад дашкольнай да вышэйшай, а таксама сістэмай дадатковай адукацыі дзяцей, моладзі і дарослых.

Акрамя таго, новая структура будзе адказваць за павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку педагагічных работнікаў.

Чытайце таксама:

Зараз і беларускіх акцёраў будуць русіфікаваць — праз ВГІК

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Як склаўся лёс інтэрнацыянальных дзяцей, якіх выхоўвалі ў Жодзіне ў першым у Беларусі дзіцячым доме сямейнага тыпу?

Каментары да артыкула