БЕЛ Ł РУС

Пры якой тэмпературы ў транспарце абавязаныя ўключаць кандыцыянеры?

29.06.2026 / 21:44

Nashaniva.com

У «Мінсктрансе» нагадалі, што ў цёплы сезон кіроўцы наземнага грамадскага транспарту абавязаныя ўключаць кандыцыянеры, калі тэмпература паветра на двары дасягае +20 °C і вышэй. Гэта правіла дзейнічае з 1 мая па 30 верасня.

Здымак ілюстрацыйны

Сістэмамі кандыцыянавання, як адзначаецца, у Мінску абсталяваныя 669 гарадскіх аўтобусаў, 280 тралейбусаў, 23 электробусы і 20 трамваяў.

Такім чынам, пры тэмпературы ад +20 °C кіроўцы транспарту, які мае кандыцыянер, абавязаныя ўключаць сістэму астуджэння салона для больш камфортных умоў паездкі пасажыраў.

Чытайце таксама:

У Бабруйску спёка сёння днём рэзка змянілася на непагадзь ФОТЫ і ВІДЭА

«У басейнах стоячы месца няма». Мінчукі рванулі на пляжы і ў аквазоны — і засталіся расчараваныя

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам

За выхадныя ў Беларусі патанулі 15 чалавек

Каментары да артыкула