БЕЛ Ł РУС

Калеснікава стала стыпендыяткай праграмы Кісінджэра ў Інстытуце Маккейна ў Арызоне

30.06.2026 / 05:33

Nashaniva.com

Праграма Kissinger Fellowship прызначана для падтрымкі дзеячаў у сферы знешняй палітыкі і нацыянальнай бяспекі.

Марыя Калеснікава. Фота: mccaininstitute.org

Адна з лідарак пратэстаў 2020 года і былая палітзняволеная Марыя Калеснікава стала стыпендыяткай праграмы Kissinger Fellowship Інстытута Макейна пры Арызонскім дзяржаўным універсітэце на 2026—2027 навучальны год. Пра гэта паведаміў Інстытут Маккейна, піша Reform.news.

Праграма Kissinger Fellowship прызначана для падтрымкі вядучых дзеячаў у сферы знешняй палітыкі і нацыянальнай бяспекі. На працягу года Калеснікава будзе працаваць над пытаннямі, звязанымі з Беларуссю і трансатлантычнай палітыкай.

У рамках праграмы Калеснікава мае намер дамагацца таго, каб Беларусь займала больш прыкметнае месца ў палітычным парадку дня ЗША і Еўропы. Яна таксама плануе падрыхтаваць першую комплексную канцэпцыю трансатлантычнага супрацоўніцтва па Беларусі, заснаваную на серыі інтэрв'ю з палітыкамі і экспертамі. Праца будзе весціся ў Берліне, дзе цяпер знаходзіцца Калеснікава, а таксама ў Вашынгтоне.

Выканаўчая дырэктарка Інстытута Маккейна Эвелін Фаркас заявіла, што Калеснікава «спалучае стратэгічнае мысленне Генры Кісінджара з мужнасцю Джона Маккейна перад абліччам выпрабаванняў і адданасцю служэнню грамадству».

«Аптымізм Марыі Калеснікавай і яе лідарства ў пытаннях стратэгічнага ўзаемадзеяння, нягледзячы на пакуты, якія ёй давялося перажыць з-за рэжыму Лукашэнкі, натхняюць. Для нас вялікі гонар падтрымаць яе своечасовую працу па гэтай важнай тэме», — сказала Фаркас.

Сама Калеснікава падкрэсліла, што ЗША і Еўропа павінны каардынаваць як ціск на рэжым, так і ўзаемадзеянне з Беларуссю.

«Злучаныя Штаты і Еўропа павінны каардынаваць ціск і ўзаемадзеянне, каб абараніць Беларусь і беларусаў ад аўтакратычнага ўплыву сённяшняй Расіі. Дзейнічаючы разам ужо цяпер, мы атрымліваем магчымасць сфарміраваць бачанне свабоды і дэмакратычных каштоўнасцяў для новага пакалення беларусаў», — заявіла яна.

У Інстытуце Маккейна таксама нагадалі, што ініцыятыва John McCain Freedom for Political Prisoners Initiative, створаная для падтрымкі палітычных зняволеных па ўсім свеце, раней выступала за вызваленне Марыі Калеснікавай і ўключыла яе справу ў лік першых, якія разглядаюцца ў рамках праграмы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула