БЕЛ Ł РУС

На Свіцязі ратавальнікі дасталі мужчыну са дна возера і выратавалі

30.06.2026 / 08:19

Nashaniva.com

«Пачулі крык за 20 метраў ад берага».

Учора ўвечары на ратавальным пасту «Свіцязь» у Навагрудскім раёне пачулі крыкі аб дапамозе. Крычалі з адлегласці ў 20 метраў ад берага.

Матросы-ратавальнікі нырнулі і паднялі са дна 46‑гадовага мужчыну без прытомнасці.

Яны ачысцілі яго дыхальныя шляхі ад глею і пачалі штучную вентыляцыю лёгкіх. Іх намаганні аказаліся ўзнагароджанымі — дыханне ўдалося аднавіць.

Ратавальнікі кантралявалі стан пацярпелага да прыезду брыгады хуткай дапамогі і перадалі яго медыкам, распавялі ў таварыстве ратавання на вадзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула