БЕЛ Ł РУС

У Мінску паставілі зарадкі для электракараў, якія перадаюць даныя пра парушэнні ў ДАІ

30.06.2026 / 08:46

Nashaniva.com

Сетка BatteryFly запусціла зарадны хаб побач з бізнэс-комплексам «ПОРТ» на вуліцы Шафарнянскай у Мінску. Яго асаблівасць — сістэма кантролю зарадных месцаў, піша Office Life.

На пляцоўцы ўсталявалі дзве станцыі магутнасцю 160 кВт кожная. Адначасова тут могуць заражацца да чатырох аўтамабіляў. Станцыі падтрымліваюць папулярныя тыпы раз’ёмаў: тры GB/T і адзін CCS2.

Пры гэтым на лакацыі запусцілі сістэму кантролю зарадных месцаў: камера распазнае аўтамабілі, якія занялі месца без падключэння да зарадкі. Сістэма аўтаматычна ўключае галасавое папярэджанне. І ў выпадку парушэння даныя перадаюцца ў ДАІ.

Раней анансавалі, што сетка BatteryFly і беларускі вытворца зарадных станцый «Стрым» усталююць 150 зарадных станцый па ўсёй Беларусі. Іх аснасцяць канектарамі не толькі GB/T, але і CCS2, якія характэрны для еўрапейскіх мадэляў электракараў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула