БЕЛ Ł РУС

Бык нанёс траўмы жанчыне-жывёлаводу ў Камянецкім раёне

30.06.2026 / 09:50

Nashaniva.com

55‑гадовая жанчына працуе на малочнатаварнай ферме.

Падчас узважвання быкоў яна падганяла жывёлу палкай. У адказ бык ударыў яе галавой, у выніку жанчына ўпала і ўдарылася аб кут загону. Пасля жывёла прыціснула яе да борціка агароджы.

У жанчыны закрытая чэрапна-мазгавая траўма, закрытая тупая траўма грудной клеткі, а таксама гематомы.

Згодна з заключэннем эксперта Дзяржкамітэта судовых экспертыз, цялесныя пашкоджанні адносяцца да катэгорыі менш цяжкіх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула