БЕЛ Ł РУС

Нідэрланды — феномен чэмпіянатаў свету. 16 гадоў без паражэнняў — і ніводнага фіналу

30.06.2026 / 10:38

Nashaniva.com

Зборная Нідэрландаў выбыла з чэмпіянату свету — 2026 ужо на стадыі 1/16 фіналу. Каманда саступіла Марока ў серыі пасляматчавых пенальці.

Кодзі Гакпа адкрыў лік у сустрэчы з Марока, але каманда не змагла перамагчы, фота fifa.com

Такі вынік цяжка назваць сенсацыяй: мараканцы займаюць вышэйшае месца ў рэйтынгу ФІФА і амаль не саступалі нідэрландцам ні паводле ацэнак Opta, ні паводле каэфіцыентаў букмекераў. Але ўсё роўна гэта выглядае несправядліва ў дачыненні да каманды Роналда Кумана, бо яна зноў пакінула чэмпіянат свету, не прайграўшы ніводнага матча ў гульнявы час, піша sports.ru.

Пачынаючы з фіналу ЧС-2010, Нідэрланды ні разу не саступілі ні ў асноўны, ні ў дадатковы час. Гэтая серыя ўжо налічвае 16 матчаў — абсалютны рэкорд турніру.

Папярэдняе дасягненне належала Бразіліі Пеле — 13 матчаў без паражэнняў у 1958—1966 гадах. Парадокс у тым, што бразільцы за гэты перыяд двойчы сталі чэмпіёнамі свету, а Нідэрланды з 2010 года нават не дайшлі да фіналу.

Найлепшы вынік — бронзавыя медалі ў 2014 годзе. Чэмпіянат свету 2018 года яны ўвогуле прапусцілі.

Калі ж улічваць толькі асноўны час, серыя яшчэ даўжэйшая. Апошні раз Нідэрланды прайгралі на чэмпіянаце свету 20 гадоў таму — 0:1 Партугаліі ў легендарным матчы, які ўвайшоў у гісторыю дзякуючы 16 жоўтым і чатыром чырвоным карткам.

Адсюль вынікае яшчэ адзін несуцяшальны рэкорд. Нідэрланды — першая зборная ў гісторыі, якая чатыры разы запар выбыла з чэмпіянату свету, не прайграўшы ніводнага матча.

Акрамя таго, гэта адзіная каманда, якая мае серыю з 23 матчаў без паражэнняў на чэмпіянатах свету і пры гэтым не заваявала ніводнага тытула.

Пасляматчавыя пенальці — асобная гісторыя. З пяці серый на турніры нідэрландцы прайгралі чатыры. Адзіная перамога была ў чвэрцьфінале ЧС-2014 супраць Коста-Рыкі. Усё астатняе — расчараванне:

Па колькасці паражэнняў у серыях пенальці Нідэрланды дагналі Іспанію — у абедзвюх зборных цяпер па чатыры такія няўдачы. У Францыі, Італіі і Англіі — па тры.

На чэмпіянат свету ў Паўночнай Амерыцы Нідэрланды ехалі восьмымі фаварытамі на золата і другімі сярод зборных, якія яшчэ ніколі не выйгравалі мундыяль. Вышэй ацэньваліся толькі шанцы Партугаліі.

Вынік:

Прагнозы спраўджваліся роўна да таго моманту, пакуль не пачалося самае галоўнае. Магчыма, на наступным чэмпіянаце свету Нідэрланды нарэшце прайграюць матч — і стануць чэмпіёнамі?

Чытайце таксама:

Марока прабілася ў 1/8 фіналу, у серыі пенальці абыграўшы Нідэрланды

Нямецкі эканаміст, які паспяхова прадказаў трох апошніх чэмпіёнаў свету па футболе, зрабіў свае стаўкі на 2026

Каментары да артыкула