БЕЛ Ł РУС

Музыку для спектакля па Караткевічу ў Купалаўскім тэатры напісаў штучны інтэлект

30.06.2026 / 11:36

Nashaniva.com

Увечары 30 чэрвеня ў Купалаўскім тэатры адбудзецца прэм'ера спектакля «Замак Альшанскі» паводле знакамітага рамана Уладзіміра Караткевіча. Нечаканай асаблівасцю пастаноўкі стала тое, што аўтарам яе музычнага афармлення ўпершыню ў беларускай гісторыі тэатра выступіў штучны інтэлект, піша «СБ». 

Як паведамляе выданне, рэжысёр спектакля Дэвід Разумаў сам ствараў промты (запыты) для нейрасеткі, а пасля самастойна апрацоўваў прапанаваныя варыянты.

Гэта першы вядомы выпадак выкарыстання ШІ замест працы жывога кампазітара ў тэатрах Беларусі. Чаму тэатр вырашыў адмовіцца ад паслуг сапраўдных кампазітараў, не тлумачыцца.

Прэм'ера адбываецца на фоне значных кадравых змен у тэатры: у сакавіку 2026 года новым мастацкім кіраўніком Купалаўскага стаў расіянін з правінцыйных тэатраў Дзмітрый Акімаў.

Улетку 2020 года большая частка славутай акцёрскай трупы звольнілася ў знак пратэсту супраць гвалту сілавікоў і фальсіфікацыі выбараў. Кіраўніцтва тэатра на працягу некалькіх гадоў набірала новы склад, запрашаючы ў тым ліку артыстаў з Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула