БЕЛ Ł РУС

На сераду зноў абвясцілі апошні чырвоны ўзровень небяспекі — заўтра апошні дзень пекла

30.06.2026 / 11:42

Nashaniva.com

З чацвярга спёка павінна адпусціць.

AP Photo Christophe Ena

У сераду, 1 ліпеня, у дзённыя гадзіны на большай частцы тэрыторыі краіны максімальная тэмпература паветра складзе +30…+34 °C, па паўднёвым захадзе — +35…+37 °C. У Мінску чакаецца +30…+32 °C, паведаміў Белгідрамет.

Удзень па заходняй палове краіны прагназуюцца кароткачасовыя навальнічныя дажджы, месцамі — моцныя залевы магчымы град.

У чацвер, 2 ліпеня, надвор'е будуць вызначаць актыўныя франтальныя падзелы. Па паўднёвым усходзе захаваецца ўплыў вельмі цёплых трапічных паветраных мас.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы, удзень магчымы град.

Уначы — +17…+23 °C, па паўночным захадзе — +15…+16 °C. Максімальная ўдзень — ад +21 °C па захадзе да +35 °C па паўднёвым усходзе.

У пятніцу, 3 ліпеня, умовы надвор'я ў Беларусі будуць вызначаць франтальныя падзелы і больш прахалодныя паветраныя масы, якія паступяць з паўночнага захаду Еўропы.

Раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі прагназуюцца навальніцы.

Уначы складзе +11…+17 °C, па паўднёвым усходзе — да +20 °C. Максімальная тэмпература ўдзень — +20…+27 °C.

Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле yr.no

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула