БЕЛ Ł РУС

У Ратамцы растлумачылі, чаму ўладальнікам коней не працягнулі дамовы

30.06.2026 / 14:13

Nashaniva.com

Некалькі дзён таму стала вядома, што цягам некалькіх дзён амаль высяляюць сотню коней, якія ўтрымліваюцца ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па конным спорце і конегадоўлі на платнай аснове. Гэта выклікала вострую рэакцыю сярод іх уладальнікаў і шырокі рэзананс у спартыўным асяроддзі.

Сітуацыю пракаментаваў «Прысталіччу» намеснік генеральнага дырэктара па асноўнай дзейнасці РЦАП па конным спорце і конегадоўлі Уладзімір Краеўскі.

— Штогод у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па конным спорце і конегадоўлі заключаюцца дамовы на платнае аказанне паслуг па ўтрыманні коней. Тэрмін дзеяння цяперашніх дамоў заканчваецца 1 ліпеня 2026 года. Згодна з пунктам 6.9 дамовы, яна можа быць працягнутая на новы тэрмін пасля пісьмовага паведамлення заказчыкам цэнтра не пазней чым за 14 каляндарных дзён да заканчэння тэрміну яе дзеяння. Па стане на 25 чэрвеня ў цэнтр не паступіла ніводнай заяўкі, пададзенай ва ўстаноўленым парадку.

У сувязі з гэтым, а таксама па шматлікіх просьбах іншых уладальнікаў, якія жадаюць размясціць сваіх коней у цэнтры, аб празрыстым і справядлівым заключэнні дамоў на іх утрыманне, кіраўніцтва цэнтра разглядае магчымасць заключаць такія дамовы на конкурснай аснове.

Таксама будзе створана рабочая група, якая выпрацуе механізмы справядлівага і празрыстага заключэння дамоў на размяшчэнне коней з улікам меркаванняў усіх зацікаўленых бакоў, — адзначыў намеснік генеральнага дырэктара па асноўнай дзейнасці РЦАП па конным спорце і конегадоўлі Уладзімір Краеўскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула