БЕЛ Ł РУС

Выйшаў альбом, прысвечаны паўстанцам 1863 года. Ён складаецца з 300 фотапартрэтаў

30.06.2026 / 15:10

Nashaniva.com

Даследчык і літаратар Язэп Янушкевіч паведаміў пра перавыданне сваёй грунтоўнай працы — альбому «Абліччы Паўстання 1863-1865», што выйшаў напрыканцы чэрвеня, піша «Суполка беларускіх пісьменнікаў».

Ён складаецца з 300 фотапартрэтаў, а апісанні ідуць адразу на трох мовах: беларускай, літоўскай ды польскай.

Гэтай кнігай аўтар сімвалічна вырашыў адзначыць 50‑годдзе сваёй працы на ніве беларушчыны

Прэзентацыя запланаваная на восень 2026 года

Язэп Янушкевіч вядомы і прызнаны даследчык беларускай літаратуры і культуры ХІХ—ХХ ст. У прыватнасці, менавіта ён упершыню апублікаваў «Лісты з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага, арыгінал «Пінскай шляхты» Дуніна-Марцінкевіча, дакументы пра нараджэнне і жыццё П. Багрыма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула