БЕЛ Ł РУС

Следчы камітэт абверг чуткі, што каля БНТУ загінуў студэнт, які выпаў з акна

30.06.2026 / 22:59

Nashaniva.com

30 чэрвеня каля аднаго з карпусоў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта на вуліцы Хмяльніцкага аказвалі медыцынскую дапамогу чалавеку, які пасля памёр. Паведамлялася, што гэта нібыта студэнт скончыў жыццё самагубствам. Аднак Следчы камітэт назваў гэтую інфармацыю недакладнай.

Фота: Minsk Live

Паводле папярэдніх звестак следства, днём 30 чэрвеня каля дома № 9 на вуліцы Багдана Хмяльніцкага стала кепска 60‑гадоваму мужчыну. Ён папрасіў выпадковую прахожую выклікаць хуткую дапамогу, паведаміўшы, што мае захворванне лёгкіх.

Праз некаторы час у мужчыны пачала кроў ісці з рота, пасля чаго ён страціў прытомнасць. Медыкі, якія прыбылі на месца, правялі рэанімацыйныя мерапрыемствы, аднак выратаваць яго не ўдалося — была канстатаваная смерць.

Відэазапісы, на якіх відаць кроў на асфальце і праца брыгады хуткай дапамогі, карыстальнікі інтэрнэту памылкова падпісвалі як доказы самагубства студэнта БНТУ. Следчыя заяўляюць, што гэта не адпавядае рэчаіснасці.

Па факце смерці мужчыны Савецкі раённы аддзел Следчага камітэта Мінска праводзіць праверку. Таксама прызначана судова-медыцынская экспертыза, якая павінна вызначыць дакладную прычыну смерці.

Чытайце таксама:

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

У Мар'інай Горцы з пятага паверха выпаў паўтарагадовы хлопчык

Вальшчык лесу загінуў у Чачэрскім раёне

Каментары да артыкула