БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка прыляцеў у Інданезію

1.07.2026 / 06:49

Nashaniva.com

Сёння ён сустрэўся з членамі ўрада Інданезіі для абмеркавання пытанняў рэалізацыі найважнейшых сумесных інвестыцыйных праектаў, паведамляе БЕЛТА.

З інданезійскага боку ў сустрэчы ўдзельнічалі міністр інвестыцый, кіраўнік Каардынацыйнага савета па інвестыцыях, генеральны дырэктар Суверэннага фонду дабрабыту Інданезіі «Данантара» Росан Перкаса Руслані, міністр сельскай гаспадаркі, кіраўнік Нацыянальнага агенцтва па харчовай бяспецы «Бапанас» Андзі Амран Сулайман, генеральны дырэктар і прэзідэнт-дырэктар дзяржаўнай нафтагазавай карпарацыі «Пертаміна» Сайман Алаізіус Мантыры.

«Я хачу, каб вы ведалі: калі мы можам нешта зрабіць для вас — калі ласка, мы чакаем вас у Беларусі. Наведайце нашы вытворчыя кампаніі, нашы прадпрыемствы. Калі вас нешта зацікавіць, лічыце, што ўсё гэта можна рэалізаваць», — заклікаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула