Такаеў заявіў пра пачатак новай эры ў Казахстане
«Сёння пачынаецца новая эра ў гісторыі суверэннага Казахстана», — сказаў прэзідэнт краіны.
Касым-Жамарт Такаеў галасуе на выбарчым участку 15 сакавіка 2026 года. Фота: прэс-служба прэзідэнта Казахстана / AP
Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў заявіў пра пачатак новай эры ў гісторыі краіны ў сувязі з набыццём моцы 1 ліпеня новай Канстытуцыі Казахстана. Пра гэта гаворыцца ў звароце кіраўніка дзяржавы да суайчыннікаў, апублікаваным яго прэс-службай.
«Сёння пачынаецца новая эра ў гісторыі суверэннага Казахстана. Мы выходзім на магістральны шлях паступальнага прагрэсу, палітычных і эканамічных рэформаў, маштабнай мадэрнізацыі. Гэты дзень азначае карэнную перабудову палітычнай сістэмы, трансфармацыю ключавых дзяржаўных інстытутаў і інстытутаў грамадзянскай супольнасці», — гаворыцца ў звароце кіраўніка дзяржавы.
Такаеў павіншаваў грамадзян Казахстана «з сапраўды эпахальнай падзеяй». Ён адзначыў, што на рэферэндуме 15 сакавіка народ зрабіў лёсавызначальны выбар, які вызначыў перспектывы развіцця краіны на дзесяцігоддзі наперад. Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што краіна дасягне пастаўленых мэт і пабудуе справядлівы Казахстан — дзяржаву роўных магчымасцей для ўсіх грамадзян.
Новая Канстытуцыя набыла моц 1 ліпеня. Яна прадугледжвае пераход да аднапалатнага парламента, стварэнне пасады віцэ-прэзідэнта, рэфармаванне кансультатыўных органаў і шэраг іншых змяненняў. Папярэдні Асноўны Закон дзейнічаў з 1995 года і за 30 гадоў неаднаразова змяняўся.
Чытайце таксама:
У Казахстане прынялі новую Канстытуцыю
У Казахстане праходзіць рэферэндум па папраўках, якія на 80% мяняюць Канстытуцыю. Што там?
Лукашэнка назваў вынікі рэферэндуму ў Казахстане ўзрушальным вынікам