БЕЛ Ł РУС

Нетаньяху: Войны Ізраіля ніколі не заканчваюцца

1.07.2026 / 07:59

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністру Ізраіля Біньяміну Нетаньяху задалі пытанне, як ён ацэньвае ваенныя дасягненні краіны за апошнія гады і ці можна лічыць завершанымі войны Ізраіля супраць Ірана, ХАМАС і «Хезбалы».

Біньямін Нетаньяху. Фота: Win McNamee/Getty Images

Нетаньяху адказаў, што Ізраіль дасягнуў «велізарных поспехаў», і дадаў: «Гэта ніколі не заканчваецца. Калі вы хочаце жыць на Блізкім Усходзе — і ў міры, — вы павінны быць вельмі моцнымі. Ізраіль мацнейшы, чым калі-небудзь, і мы адкінулі гэтыя пагрозы. Мы істотна іх аслабілі», — піша The Times of Israel.

«Нам яшчэ шмат чаго трэба зрабіць. Нам неабходна разабрацца з тым, што засталося ад іранскай восі, і выкарыстаць магчымасці для заключэння мірных пагадненняў», — дадаў прэм'ер-міністр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула