БЕЛ Ł РУС

Зяленскі пракаментаваў удар па заводзе змазачных матэрыялаў ва Уфе

1.07.2026 / 09:26

Nashaniva.com

«Ужо другі раз нашы санкцыйныя меры ў адказ на тое, што Расія зацягвае вайну, дасягнулі нафтаперапрацоўчага завода ва Уфе — аднаго з найбуйнейшых расійскіх вытворцаў змазачных матэрыялаў. Адлегласць да аб'екта — больш за 1300 кіламетраў ад лініі фронту», — напісаў прэзідэнт Украіны.

«Таксама ў Пензенскім рэгіёне наша зброя дасягнула стратэгічнага аб'екта расійскага ваенна-прамысловага комплексу, які займаецца распрацоўкай і вытворчасцю камплектуючых для ракетнага ўзбраення, што акупанты выкарыстоўваюць для ўдараў па нашых гарадах і населеных пунктах. Адлегласць да мэты — каля 600 кіламетраў ад лініі фронту.

Штодня выконваецца наш план прымянення ўкраінскіх дальнабойных санкцый. Гэта цалкам справядлівы адказ на ўсё, што Расія робіць супраць нас.

Мір неабходны, і менавіта гэта павінна ўсвядоміць расійскае кіраўніцтва. Расія павінна спыніць сваю вайну. І ўсе магчымасці для гэтага ў расійскага кіраўніцтва ёсць.

Я дзякую кожнаму ўкраінскаму воіну, які забяспечвае нашу дакладнасць пры нанясенні дальнабойных удараў», — заявіў Зяленскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула