БЕЛ Ł РУС

У Беларусі пад Колю Лукашэнку створаць адмысловы цэнтр «спецыяльнасцяў будучыні»

1.07.2026 / 09:43

Nashaniva.com

Падчас размовы з бацькамі выпускнікоў сумеснай беларуска-кітайскай праграмы БДУ і Пекінскага ўніверсітэта, дзе вучыўся Мікалай Лукашэнка, яго бацька Аляксандр Лукашэнка анансаваў стварэнне навукова-адукацыйнага цэнтра будучыні для самых таленавітых.

Аляксандр Лукашэнка працягвае суправаджаць па жыццёвым шляху малодшага сына. Скончыўшы з Мікалаем школу і ўніверсітэт, Аляксандр Лукашэнка ўзяўся за працаўладкаванне сына.

Пра будучае працаўладкаванне Лукашэнка пагаварыў пасля ўручэння дыпломаў з бацькамі чатырох выпускнікоў, што вучыліся разам з Колем на кітайска-беларускай праграме па біятэхналогіях.

Лукашэнка сказаў ім, што дзеці ў іх добрыя, і што ён цяпер ужо будзе «наглядаць, каб яны нармальна працавалі».

Аказалася, што для самых таленавітых спецыялістаў, па словах Лукашэнкі, у краіне будзе створаны спецыяльны цэнтр прафесій будучыні (а біятэхналогіі — гэта будучыня, давёў Лукашэнка).

«Будзем навучаць па трох-чатырох спецыяльнасцях будучыні. Таму, магчыма, яны [выпускнікі сумеснай беларуска-кітайскай праграмы] туды і трапяць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Імаверна, ён ужо ведае, хто найбольш таленавіты і хто туды трапіць дакладна. 

У лютым мама Колі Ірына Абельская на факультэце Колі ўжо адкрыла найсучаснейшую біялабараторыю. Лабараторыя з’яўляецца сучасным высокатэхналагічным цэнтрам, сказала Абельская. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула