Пачалі выдаваць сертыфікаты ЦТ
Забраць дакумент можна ў пункце, дзе абітурыент здаваў выпрабаванне па прадмеце.
Калі ЦТ здаваўся ў розных пунктах (актуальна для выпускнікоў школ мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў), сертыфікаты давядзецца забіраць у кожным з іх, піша БелТА.
Каб атрымаць сертыфікат ЦТ пад подпіс у ведамасці выдачы сертыфікатаў, трэба паказаць дакумент, які пацвярджае асобу, дакумент аб адукацыі (атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі, альбо дыплом аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі, альбо дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі), а таксама пропуск з адзнакай «Тэставанне прайшоў», які забіраецца
Сертыфікат могуць атрымаць законныя прадстаўнікі непаўналетніх абітурыентаў альбо прадстаўнікі абітурыентаў.
Нявыдадзеныя сертыфікаты захоўваюцца ў пунктах правядзення цэнтралізаванага тэсціравання да канца каляндарнага года, што ідзе за годам, у якім было праведзена ЦТ. Пасля заканчэння гэтага тэрміну дакументы знішчаюцца.
Калі сертыфікат ЦТ страчаны або пашкоджаны, неабходна звяртацца ў Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў.