У мінскім аэрапорце запусцілі тэставанне сэрвісу па самастойнай рэгістрацыі і здачы багажу
Што з сябе ўяўляе сістэма?
Сістэма ўяўляе сабой стойку самарэгістрацыі (self check-in) і два невялікія кіёскі з функцыяй самастойнай здачы багажу (drop-off), устаноўленыя на стойках рэгістрацыі №33—34 (інфармацыя пра месцы здачы багажу дадаткова будзе выводзіцца на маніторы гэтых стоек).
Стойка самарэгістрацыі размешчана ў зоне вылету ( 3‑ці паверх) у раёне ўваходу 3—4, у непасрэднай блізкасці ад стоек рэгістрацыі №33—34.
На стартавай старонцы стойкі самарэгістрацыі будуць прапанаваны тры варыянты:
— зарэгістравацца на рэйс (для пасажыраў, якія загадзя не прайшлі анлайн-рэгістрацыю),
— самастойнае афармленне багажу (для пасажыраў, якія маюць пасадачны талон і жадаюць здаць багаж),
— раздрукаваць пасадачны талон (для пасажыраў, якія загадзя прайшлі анлайн-рэгістрацыю).
Пры самастойнай рэгістрацыі пасажыр убачыць інструкцыю з парадкам дзеянняў на экране ў залежнасці ад неабходнай опцыі.
Калі сістэма распазнае дакументы пасажыра як тыя, што патрабуюць дадатковай праверкі, будзе прапанавана звярнуцца да стойкі рэгістрацыі. Пасля раздрукоўкі пасадачнага талона можна перайсці да опцыі самастойнага афармлення і здачы багажу або накіравацца ў пункт дагляду для праходжання перадпалётных працэдур, калі тарыф не ўключае перавозку багажу. Да самастойнай здачы не дапускаецца негабарытны багаж.
Пры самастойным афармленні багажу таксама неабходна прытрымлівацца інструкцый на экране.
Побач са стойкай размешчаны вагі для вызначэння вагі багажу. Пасажыру будзе прапанавана пацвердзіць адсутнасць небяспечных грузаў.
Пры выкананні ўсіх інструкцый аўтамат выдасць багажную бірку, якую неабходна наклеіць на валізу або сумку згодна з візуальнай памяткай. Далей сістэма прапануе перайсці да кіёска самастойнай здачы багажу, які размешчаны справа, на стойках рэгістрацыі №33—34. Пры самастойнай здачы багажу пасажыр убачыць інструкцыю з парадкам дзеянняў на экране кіёска. Неабходна паставіць багаж на транспарціровачную стужку, адсканаваць багажную бірку і праверыць даныя, якія з’явяцца на экране. Калі ўсё правільна, багаж можна адпраўляць.
Зарэгістравацца на рэйс можна будзе за 24 гадзіны да вылету, здаць багаж — за 2 гадзіны да вылету.
Сэрвіс запускаецца сумесна з авіякампаніяй «Аэрафлот» і ў супрацоўніцтве з кампаніяй «Бізнес Трэвел». У бліжэйшы час сэрвіс будзе распаўсюджвацца толькі на рэйсы авіякампаніі «Аэрафлот»